Каталог белорусских сайтов. Телефоны и адреса белорусских фирм. Заводы Беларуси. Туризм в Беларуси. Гостиницы Беларуси. Санатории Беларуси.



Название:Раённая газета г.Міёры "Міёрскія навіны"
URL сайта: Раённая газета г.Міёры "Міёрскія навіны"
Категории:
Описание:Сайт Раённай газеты "Міёрскія навіны". Раённая газета “Міёрскія навіны” выходзіць тыражом 4406 экземпляры два разы на тыдзень: у аўторак на 4-ох старонках і ў суботу на 8-мі. У электронным варыянце на сайце www.mijory.by
Полное описание:

Пад назвай “Бальшавіцкая трыбуна” вясной 1941 года пабачыў свет першы нумар раённай газеты.
На жаль, дакладная дата выхаду не вядомая, а з даваеннага тыражу захаваўся толькі №3 за 29 мая. Знойдзены ён быў сярод дакументаў калгаса “17-е Верасня”, схаваных на гарышчы сядзібы Лапацінскіх у Лявонпалі, дзе на той момант размяшчалася кантора гаспадаркі.

Цяпер нумар захоўваецца ў рэдакцыі газеты “Міёрскія навіны”. На той момант тыраж налічваў 1500 экземпляраў. Першым рэдактарам “Бальшавіцкай трыбуны” працаваў Міхаіл Раманавіч Шляхценка.

У гады вайны на базе партызанскай брыгады ім. Калініна, дзе была паходная друкарня, выходзіла газета “Кліч партызана”. Рэадагаваў яе Пётр Акімавіч Клінаў. Ён жа разам з наборшчыкам-друкаром Мікалаем Іванавічам Гайдарам 5 снежня 1944 года выпусціў першы пасляваенны нумар раённай газеты пад ранейшай назвай “Бальшавіцкая трыбуна”. Выходзіць яна стала рэгулярна два разы на тыдзень на адной восьмай друкаванага аркуша (памер стандартнага ліста для пішучай машынкі) і тыражом 1000 экземпляраў. Нумарацыю тады пачалі спачатку, бо архіўных матырыялаў, падшывак даваеннай газеты тады нідзе не знайшлі.

Области: Витебская
Оценка модератора: Нет
Оценка пользователей: 10.0 (голосов: 1)
Переходов на сайт:157
Переходов с сайта:0
Адрес:г.Міёры, вул.Дварнасельская, 5-а
Телефон:8 (02152) 4-13-39 (рэдактар і бухгалтар)
Комментарии:
17-02-2012: Владимир

рад за газету, теперь можно читать и в сети


Добавить свой комментарий:

Имя:

E-Mail адрес:

Комментарий:

Ваша оценка:

Введите число, которое Вы видите на картинке: